Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мазыр: намесьнік старшыні райвыканкаму згодны на пікет


Уладзімер Целяпун

Уладзімер Целяпун

Намесьнік старшыні Мазырскага райвыканкаму Фэлікс Галюк пісьмова паведаміў праваабаронцу Ўладзімеру Целепуну, што выканкам ня супраць, каб той зладзіў пікет 8 кастрычніка на стадыёне “Спартак”.

Пры гэтым Целепуну ставіцца ўмова, што заяўнік мусіць выканаць патрабаваньне артыкулу 6 закону пра масавыя мерапрыемствы – заключыць дамовы зь міліцыяй, паліклінікай і “Мазыррайжылкамунгасам” на абслугоўваньне пікету.

Целяпун пісаў у заяўцы, што плянуе правесьці пікет пад лёзунгамі: «Свабоду Алесю Бяляцкаму!», «Свабоду палітвязьням Беларусі!», «Спыніць перасьлед усіх апазыцыйных арганізацыі і грамадзкіх актывістаў».

“Гэта пятая мая заява ў райвыканкам па афіцыйны дазвол на пікет. Чатыры разы выканкам не даваў згоду – ажно пакуль я не зьвярнуўся пісьмова да старшыні аблвыканкаму наконт парушэньня майго канстытуцыйнага права на свабоду мірных сходаў. Аднак і гэтым разам дзеля заключэньня дамоваў павінна быць афіцыйнае рашэньне райвыканкаму на пікет, а ня проста ліст намесьніка старшыні”, - заявіў Целяпун.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG