Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў атрымаў расейскую паэтычную прэмію


Уладзімер Някляеў

Уладзімер Някляеў

На адкрыцьці "Тыдня паэтаў" у Маскве абвешчаны ляўрэат вялікай прэміі "Біенале паэтаў" – кіраўнік кампаніі "Гавары праўду", былы кандыдат на прэзыдэнта, паэт Ўладзімер Някляеў. Прэмія ўручаецца за значныя дасягненьні ў галіне паэтычнага мастацтва.

"Някляеў выйшаў на відэасувязь. За яго прэмію атрымаў паэт Дзьмітры Строцаў ", - паведаміў "Інтэрфаксу" прэзыдэнт фэстывалю, упаўнаважаны па правах дзіцяці ў Маскве Яўген Бунімовіч.

Бунімовіч дадаў, што Някляеў атрымае грашовую прэмію, бутэльку гарэлкі "Стихотворная", а таксама мэдаль з партрэтам Восіпа Мандэльштама.

Былога кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева 20 траўня асудзілі на 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 2 гады.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG