Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь шукае пакупнікоў на «Белінвэстбанк» і «Парытэтбанк»


Урад Беларусі разьлічвае прыватызаваць «Белінвэстбанк» і «Парытэтбанк», аднак пакуль ня вырашыў, прадаваць іх цалкам альбо часткова. Пра гэта заявіла старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Надзея Ермакова.

А вось продаж найбуйнейшых банкаў краіны — «Беларусбанку» и «Белаграпрамбанку», паводле яе словаў, не плянуецца.

Беларусі належыць 87,7% «Белінвэстбанку» і 98,77% «Парытэтбанку». На 1 красавіка 2011 году «Белінвэстбанк» з актывамі ў $2,734 млрд займаў чацьвёрты радок у рэйтынгу беларускіх банкаў, «Парытэтбанк» быў чатырнаццатым з актывамі $ 0,252 млрд.

Пры канцы 2009 году Беларусь прадала «Сбербанку» Расеі «БПС-Банк», які быў трэцім у краіне.
XS
SM
MD
LG