Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі «Сбербанк» дасьць Беларусі мільярд


Менск найбліжэйшым часам атрымае крэдыт ад «Сбербанку», заявіў намесьнік старшыні праўленьня банку Андрэй Данскіх. Гаворка ідзе пра суму ў 1 мільярд даляраў. Стаўка па крэдыце пакуль не раскрываецца, тэрмін крэдыту — да аднаго году.

Фінансавую дапамогу Менску дадуць пад заклад 51% акцыяў «Нафтану». Спачатку гаворка вялася пра акцыі «Беларуськалію». Аднак падчас перамоваў умовы ўзычэньня крэдыту пад ціскам беларускіх уладаў зьмянілі.

Акрамя таго, Беларусь разьлічвае на новую праграму ўзаемадзеяньня зь Міжнародным валютным фондам. Намесьнік міністра фінансаў Беларусі Ўладзімер Амарын аб’ём праграмы МВФ ацаніў у 7 мільярдаў даляраў. Менск таксама вядзе перамовы з Іранам пра выдзяленьне крэдыту на 400 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG