Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскі ўдзельнік акцыі маўклівага пратэсту здолеў дамагчыся адмены пакараньня


Аляксандар Бажкоў падчас сустрэчы са Статкевічам і Вусам у Віцебску напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.
Аляксандар Бажкоў падчас сустрэчы са Статкевічам і Вусам у Віцебску напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.
Аляксандар Бажкоў, затрыманы сёлета 6 ліпеня на плошчы Перамогі ў Віцебску, быў пакараны штрафам памерам 70 тысяч рублёў за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Пасьля скаргі ў абласны суд ягоную справу накіравалі на перагляд, і хлопца прызналі невінаватым — адзінага з 15 затрыманых у той дзень пратэстоўцаў.

Зрэшты, толькі чацьвёра удзельнікаў акцыі з 15 пакараных штрафамі вырашылі абскарджваць пастановы судзьдзі Кастрычніцкага райсуду Іны Грабоўскай.

«Штрафы многім падаліся невялікімі: дзяўчат штрафавалі на адну базаваю велічыню, а хлопцаў — на дзьве. Але скаргі Ўсевалада Жураўлёва, Уладзімера Мацьвеева і Ульляны Хлашчанковай судзьдзя абласнога суду Ірына Смалякова не задаволіла. На перагляд была накіравана толькі справа Аляксандра Бажкова», — расказаў юрыст Аляксей Гаўруцікаў, які дапамагаў хлопцу складаць зварот у абласны суд.

На новым судовым пасяджэньні судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Эдгар Марцірасян спыніў адміністрацыйную справу Аляксандра Бажкова, прызнаўшы яго невінаватым.

Гэта адзіны выпадак у Віцебску, калі затрыманага за ўдзел у акцыях маўклівага пратэсту апраўдалі: пасьля шэрагу затрыманьняў падчас некалькіх акцыяў, якія праходзілі гэтым летам, удзельнікаў неаднаразова каралі штрафам рознага памеру, і аспрэчыць рашэньне суду, як правіла, не ўдавалася.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG