Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індыя мае "права першай рукі" ў набыцьці пакету акцыяў "Беларуськалію"


Беларуськалій, Салігорск.
Беларуськалій, Салігорск.
Індыя атрымае першае права на закупку пакету акцыяў беларускага дзяржаўнага канцэрну «Беларуськалій», аднаго з найбуйнейшых у сьвеце вытворцаў і пастаўнікоў калійных соляў.

У мэтах забесьпячэньня бесьперабойных паставак калійных соляў індыйскі ўрад нядаўна накіраваў групу спэцыялістаў для перамоваў зь беларускім урадам наконт закупкі пакету акцыяў «Беларуськалію».

Індыя, гадавыя патрэбы якой складаюць 6 мільёнаў тонаў калійнай солі, цалкам залежыць ад імпарту. Улады Індыі зьбіраюцца закупіць частку акцыяў «Беларуськалію», калі ўрад Беларусі вырашыць распачаць продаж.

«Беларусь дала Індыі «права першай рукі» ў закупцы акцыяў», – заявіў прадстаўнік міністэрства ўгнаеньняў Індыі ў інтэрвію агенцтву Press Trust of India.

Агенцтва цытуе неназваныя крыніцы, паводле якіх урад можа купіць акцыі сам або ў кансорцыюме з прыватнымі вытворцамі ўгнаеньняў.

Паводле тых самых крыніцаў, нават калі беларускі ўрад вырашыць прадаць пакет акцыяў, хутчэй за ўсё ён складзе ня больш за 20% ад агульнага капіталу «Беларуськалію».

Апрача набыцьця пакету акцыяў індыйскія кампаніі вядуць зь «Беларуськаліем» перамовы аб доўгатэрміновым кантракце на імпарт калійных соляў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG