Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэракт у Самалі - каля 70 забітых


Эвакуацыя параненых пасьля тэракту ў Магадышу
Эвакуацыя параненых пасьля тэракту ў Магадышу
Пры выбуху ў сталіцы Самалі Магадышу загінулі - паводле апошніх дадзеных - прынамсі 70 чалавек, 42 - параненыя. Улады асцерагаюцца, што колькасьць ахвяр можа павялічыцца. Выратавальныя працы працягваюцца.

Паводле інфармацыі паліцыі, замінаваны грузавік, якім кіраваў смяротнік, выбухнуў перад будынкам міністэрства адукацыі. Сярод пацярпелых - шмат студэнтаў, якія чакалі рашэньня аб выдзяленьні стыпэндыяў.

Адказнасьць за напад узяла на сябе зьвязаная з "Аль-Каідай" ісламісцкая групоўка "Аш-Шабаб", якая кантралюе вялікія раёны на поўдні і ў цэнтральнай частцы Самалі.

Унутраны ўзброены канфлікт працягваецца ў Самалі з пачатку 90-х гадоў. Дзейнасьць цэнтральных структур дзяржаўнай улады ў краіне парушана або спынена наогул.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG