Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка адправіў ў адстаўку міністра юстыцыі Галаванава


Віктар Галаванаў
Віктар Галаванаў
Аляксандар Лукашэнка вызваліў Віктара Галаванава ад пасады міністра юстыцы, паведамляе прэсавая служба прэзыдэнта.

Выканаўцам абавязкаў міністра юстыцыі прызначаны першы намесьнік міністра Аляксандар Білейчык.

Віктар Галаванаў патрапіў у сьпіс неўязных Эўразьвязу яшчэ ў красавіку 2006 году за дзеяньні падчас і пасьля тагачасных прэзыдэнцкіх выбараў. У 2008 годзе санкцыі адносна яго, як і іншых беларускіх урадоўцаў, былі прыпыненыя, пасьля выбараў 2010 году іх дзеяньне было адноўленае.

Аляксандар Білейчык патрапіў у сьпіс неўязных у ЭЗ падчас яго пашырэньня пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2011 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG