Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 5 кастрычніка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:


Па ўсёй краіне – хмарна, на захадзе – з праясьненьнямі, ў Менску і Гомелі – дажджы. Халадней за ўсё будзе ў Віцебску – +12...+13, цяплей за ўсё ў Берасьці – +21...+22, у Менску – +16...+17.

СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ


Менск, у офісе прафсаюзу РЭП (вул. Кульман, 4, першы пад'езд) адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя аргкамітэту па правядзеньні Народнага сходу. Пачатак у 12.00.

Менск, пачатак працы місіі МВФ (да 17 кастрычніка)

Менск, у Доме ўраду – сустрэча прэм'ера Міхаіла Мясьніковіча зь Міхаілам Гуцарыевым, уладальнікам і прэзыдэнтам кампаніі "Русснефть"

Брусэль, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель наведае нараду эўракамісараў

Брусэль, нарада міністраў абароны краін НАТО

Стакгольм, абвяшчэньне ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі па хіміі

Астана, візыт прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце ў Казахстан

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1648 – пачатак асады Пінску войскам ВКЛ на чале зь Янушам Радзівілам

1908 – баўгарскі князь Фэрдынанд абвясьціў незалежнасьць Баўгарыі ад Асманскай імпэрыі і прыняў тытул цара баўгараў

1910 – у Партугаліі ўсталяваная рэспубліка.

1921 – у Лёндане заснаваны Міжнародны ПЭН-клюб

У гэты дзень нарадзіліся:

1609 – Паўль Флемінг, нямецкі паэт XVII ст., адзін з найвыбітнейшых лірыкаў нямецкага барока

1713 – Дэні Дыдро, францускі пісьменьнік, філёзаф-асьветнік, які заснаваў «Энцыкляпэдыю, альбо Тлумачальны слоўнік навук, мастацтваў і рамёстваў»

1807 – Ігнацы Галавінскі, рымска-каталіцкі дзеяч, арцыбіскуп магілёўскі, польскі пісьменьнік і перакладчык

1936 – Вацлаў Гавэл, драматург, апошні прэзыдэнт Чэхаславаччыны й першы прэзыдэнт сучаснай Чэскай Рэспублікі

1967 – Сяргей Харэўскі, беларускі мастак, літаратар, гісторык мастацтва, культуроляг, мастацтвазнаўца

У гэты дзень памерлі:

1763 ― Аўгуст Сас, курфюрст саксонскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі

1872 ― Язэп Гашкевіч, дыплямат, навуковец-мовазнавец, дасьледчык Японіі і Кітаю, натураліст, арыенталіст

1936 ― Міхаіл Крывашэін, бальшавіцкі дзяяч, кіраўнік разгону І Усебеларускага сходу ў Менску

1938 ― Ян Цеханоўскі, нацыянальны дзеяч Заходняй Беларусі, пэдагог, дырэктар Наваградзкай беларускай гімназіі

ЁСЬЦЬ НАГОДА


Сусьветны дзень настаўнікаў

МІНУС 365:


Зімоўскі: "Бліжэйшыя месяцы тэлеканалы будуць па вушы ў палітыцы"

Цытата на памяць:


Дэмакратыя ставіць амаль невырашальныя праблемы перад тымі, хто ставіцца да яе сур'ёзна, і адкрывае амаль неабмежаваныя магчымасьці перад тымі, хто яе ненавідзіць.
Вацлаў Гавэл
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG