Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 Мілінкевіч: "Гавэл – сымбаль змаганьня за свабоду, праўду і годнасьць"


Вацлаў Гавэл, Аляксандар Мілінкевіч і Іна Кулей
Вацлаў Гавэл, Аляксандар Мілінкевіч і Іна Кулей
Пра Вацлава Гавэла гаворыць лідэр руху «За Свабоду» Аляксандар Мілінкевіч.

"Вацлаў Гавэл – не проста палітык, адзін з лідэраў посткамуністычнай Эўропы. Ён - сымбаль, сымбаль змаганьня за Свабоду, Праўду і Годнасьць, абсалютны маральны аўтарытэт. Быў, ёсьць і будзе. Яму і не вельмі пасавала быць прэзыдэнтам: сьціплы, інтэлігентны, не занадта публічны. Але такога лідэра пасьля дыктатуры хлусьні і цынізму хацелі вызваленыя з няволі людзі.

І гэта быў ідэальны выбар, выбар Сьвета і Веры.

Калі ў чарговы раз чуеш: “палітыка брудная справа”, то так упэўнена можаш сказаць: “а Гавэл?”.

Дзякуй яму за гэта. Доўгіх гадоў і здароўя".

Гл.таксама: Вацлаў Гавэл: "Я ня ведаю, хто стане наступным прэзыдэнтам Чэхіі, але беларускім – Мілінкевіч”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG