Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дынько: "Спадар Гавэл, Вы былі б ідэальным пасярэднікам у "круглым стале" у Беларусі"


Дагмар Гаўлава, Аляксандар Лукашук, Вацлаў Гавэл, Андрэй Дынько. Прага, 2003
Дагмар Гаўлава, Аляксандар Лукашук, Вацлаў Гавэл, Андрэй Дынько. Прага, 2003
У 2003 годзе Вацлаў Гавэл перадаў прэмію за Грамадзянскія заслугі імя Ганна Эленбоген рэдактару «Нашай Нівы» Андрэю Дыньку. Сёньня Андрэй Дынько віншуе Вацлава Гавэла з 75-годзьдзем.

Спадару Гавел!

Ваша манера кіраваць, быць прэзыдэнтам дала нашаму рэгіёну прыклад таго, што ўлада не абавязкова адгароджваецца ад людзей шклом браніраванага “Мэрсэдэса”, што ўлада не абавязкова павінна павучае, нахіляе, камандуе.

Вы пражылі шчасьлівае жыцьцё: Вам многае ўдавалася. Ваша мудрасьць дапамагла Чэхіі стаць дынамічнай эўрапейскай нацыяй. І беларусы таксама жывуць з думкай: “І мы так зможам”.

Ваша перакананьне, што мяжа Эўропы праходзіць па мяжы Беларусі і Украіны, была моцным аргумэнтам у гады, калі вагаліся шалі нашай незалежнасьці. А найбольш Вам дзякуй за часы даўнейшыя, часы, калі натуральным і разумным выбарам здавалася падпарадкаваньне. Дзякуй Вам за ўдзел у падпольлі, за гады, страчаныя ў турме. Не толькі сьляпая вера, але рацыянальны маральны закон можа быць “сілай бясьсільных”, кажа нам Ваш выбар і Ваша перамога.

Спадару Гавэл, Вы былі б ідэальным пасярэднікам у выпадку правядзеньня ў Беларусі круглага стала. Калі такое неймавернае раптам здарыцца, калі ласка, не адкідайце запрашэньня.

Доўгіх Вам гадоў жыцьця і лёгкага дыханьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG