Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шушкевіч: "Гавэл стаў зразумелым суайчыньнікам, калі быў палітычным вязьнем"


Станіслаў Шушкевіч і Вацлаў Гавэл (у цэнтры - супрацоўнік фундацыі "Чалавек у бядзе" Любош Веселы). Прага, канец 1990-ых гадоў.
Станіслаў Шушкевіч і Вацлаў Гавэл (у цэнтры - супрацоўнік фундацыі "Чалавек у бядзе" Любош Веселы). Прага, канец 1990-ых гадоў.
Пра Вацлава Гавэла ў дзень ягонага 75-годзьдзя гаворыць старшыня Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня Станіслаў Шушкевіч.

У гэтым годзе 29 верасьня ў Гданьску на ўручэньні прэміі Леха Валэнсы не было толькі аднаго члена журы -- Вацлава Гавэла. Ён не прыляцеў, бо адчуваў сябе не вельмі добра. А я, як заўсёды, спадзяваўся сустрэцца зь ім і пачуць ад яго нешта новае, цікавае як ад чалавека і інтэлектуала з вялікай літары.

Віншуючы Вацлава Гавэла з 75-годзьдзем хацеў бы нагадаць, што ў далёкім 1990 годзе ён цудоўна парыраваў гарбачоўскае “палітыка – мастацтва магчымага”, якое той, не спасылаючыся на аўтара, пазычыў у Ніколо Макіявэллі, і заўсёды прыгадваў у якасьці свайго асабістага апраўданьня.

-- Палітыка – мастацтва немагчымага, -- заявіў тады ў сваім навагоднім пасланьні прэзыдэнт Чэхаславаччыны Вацлаў Гавэл і прывёў у якасьці прыклада мастацтва рабіць палітыку чыстымі рукамі Яна Масарыка.

Наша бяда ў тым, што мы не шукаем, а калі знаходзім – не здольны абараніць людзей, якія маглі б працаваць на беларускай палітычнай ніве па-гавэлаўску. Ваяўнічае невуцтва бярэ пакуль што верх, а інтэлектуалаў кідаюць у турму.

Супакойвае толькі тое, што і Гавэл стаў канчаткова зразумелым для суайчыньнікаў, калі быў палітычным вязьнем.

Са слаўным юбілеем Вас, Вацлаў Гавэл.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG