Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску аргкамітэт Народнага сходу чакае дапамогі ад міліцыянтаў


Аргкамітэт па правядзеньні “Народнага сходу” ў Бабруйску запрасіў на сваё мерапрыемства кіраўніцтва гарвыканкаму й мясцовага ўпраўленьня ўнутраных спраў.

Адпаведныя лісты даслалі чыноўнікам і міліцыі поштай, паведаміў сябра аргкамітэту, старшыня бабруйскай гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Бузінаеў. Паводле партыйца, ад міліцыянтаў аргкамітэт чакае дапамогі ў ахове правапарадку на сходзе, а ад чыноўнікаў -- адказаў на пытаньні людзей, якія прыйдуць на яго.

Сход павінен адбыцца 8 кастрычніка на пляцоўцы перад гандлёвым цэнтрам “Вэстарн”.

“Мы спадзяемся, што чыноўнікі ўсё ж прыйдуць на сход, аднак да нас даходзяць весткі, што пляцоўка, дзе мы плянуем сход, будзе ачэпленая міліцыяй і нам не дадуць сход правесьці. Магчыма будуць і іншыя правакацыі. За час падрыхтоўкі Сходу ў нас ужо канфіскоўвалі агітацыйныя матэрыялы да яго ў нашым офісе. Быў ператрус – хаця яго міліцыянты называлі аглядам памяшканьня. Матэрыялы забралі на экспэртызу. Адну са зборшчыц подпісаў затрымлівалі – потым адпусьцілі”, зазначае Віктар Бузінаеў.

3 кастрычніка аргкамітэт магілёўскага Народнага сходу таксама запрасіў на яго кіраўніцтва мясцовага гарвыканкаму. Ліст запрашэньнем пералі ў аддзел зваротаў грамадзян выканаўчай улады.
XS
SM
MD
LG