Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цянюту папярэдзілі і забралі расьцяжку


Андрусь Цянюта

Андрусь Цянюта

Больш як дзьве гадзіны правёў сёньня ў Чыгуначным райаддзеле міліцыі гомельскі маладафронтавец Андрусь Цянюта. У яго ўзялі падпіску, што ён папярэджаны пра недапушчальнасьць парушэньня закону пра масавыя мерапрыемствы. У яго забралі расьцяжку “Свабоду палітвязьням” і налепкі пра Народны сход.

Як паведаміў спадар Цянюта, зь ім гутарыў маёр Аляксандар Кошман, які 20 верасьня складаў пратакол на Андруся й Васіля Такарэнку за распаўсюд запрашэньняў на Народны сход, які мае адбыцца 8 кастрычніка ля ДК “Віпра”. На падставе пратаколаў суд Чыгуначнага раёну пакараў Цянюту 10 суткамі арышту, Такарэнку – 700-тысячным штрафам.

Паводле Цянюты, маёр Кошман распавёў, што будзе выклікаць у міліцыю і іншых чальцоў аргкамітэту па правядзеньні Народнага сходу.
XS
SM
MD
LG