Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Заявы ўраду – спробы пошуку выйсьця зь небясьпечнага становішча»


Яўген Прэйгерман

Яўген Прэйгерман

Заявы ўраду аб новых формах дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга бізнэсу камэнтуе адзін з кіраўнікоў "Лібэральнага клюбу" Яўген Прэйгерман.

Прэйгерман: Такія заявы гучаць ужо ня першы раз. Можна прыгадаць пачатак году, калі падобныя ж заявы рабіліся тымі ж дзяржаўнымі чыноўнікамі. Чаму зараз? Я мяркую, што тут спрацавала некалькі фактараў.

У саміх урадавых колах, у Нацбанку ёсьць людзі з рознымі поглядамі. І шмат хто з гэтых людзей, як, напрыклад, міністар эканомікі Снапкоў, зьяўляюцца прыхільнікамі калі ня цалкам лібэральнай эканамічнай мадэлі, то, прынамсі, пасьлядоўнай лібэралізацыі таго, што мы маем. Міністар Снапкоў ужо на працягу некалькіх месяцаў вельмі шчыльна працуе з прадстаўнікамі дзелавых колаў, каб пераканаць сваіх апанэнтаў ва ўрадзе, што менавіта такі падыход патрэбны. Так што для некаторых урадоўцаў гэта сьвядомая стратэгія. Аднак, там ёсьць людзі, якія вельмі нэгатыўна ставяцца да гэтых захадаў, часам зь ідэалягічных прычын, больш з прычынаў асабістай зацікаўленасьці.

Я з крыніцаў у адміністрацыі прэзыдэнта ведаю, што некаторыя людзі атрымалі па шапцы за дырэктыву №4, і гэты ўдар быў ініцыяваны апанэнтамі рынкавага падыходу.

Што да сёньняшніх заяваў, то гэта і спроба шукаць выйсьце з эканамічнага становішча, якое вельмі небясьпечнае, і, магчыма, сапраўды знак для місіі МВФ. Ураду хочацца атрымаць хаця б крэдыт у 3-4 мільярды, і таму трэба гэта казаць.
XS
SM
MD
LG