Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цянюту затрымалі каля бібліятэкі


Андрусь Цянюта
Андрусь Цянюта
У Гомелі раніцай 4 кастрычніка затрыманы актывіст "Маладога фронту" Андрэй Цянюта.

Як паведаміў БелаПАН яго знаёмы Дзьмітрый Карашкоў, прыкладна у 11.00 ён сустракаўся з Цянютам каля абласной бібліятэкі на плошчы Перамогі. Да іх падышлі супрацоўнікі АМАП, папрасілі прад'явіць мабільныя тэлефоны. "Яны растлумачылі, што шукаюць украдзеныя мабільныя тэлефоны. Праверыўшы тэлефоны, супрацоўнікі АМАП запатрабавалі прад'явіць да агляду нашы заплечнікі. У Андрэя яны знайшлі расьцяжку "Свабоду Дашкевічу" і затрымалі яго", — сказаў Карашкоў. Паводле яго слоў, актывіста даставілі ў Чыгуначны РАУС.

Сябар Цянюты Сяргей Саладухін дадаў, што ён чакаў Андрэя каля яго дома на плошчы Перамогі. Замест Цянюты да яго падышлі супрацоўнікі АМАП, якія заявілі, што шукаюць злачынцу і, магчыма, Саладухін падобны на яго. "Яны абшукалі мяне, перапісалі даныя з пашпарта, некуды пазванілі і потым адпусьцілі", — заявіў Саладухін.

30 верасьня Цянюта вызваліўся з ізалятару часовага ўтрыманьня, дзе адбываў 10-сутачны арышт і трымаў галадоўку. Ён быў затрыманы 20 верасьня за распаўсюджаньне інфармацыйных матэрыялаў да Народнага сходу. Цянюта 3 кастрычніка абскардзіў рашэньне суда, таму што лічыць яго незаконным. Народны сход праводзіцца па паведамляльным прынцыпе, і атрымліваць дазвол ва улад на яго правядзеньне не патрабуецца, мяркуе ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG