Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бізнэсоўцам дазволяць набываць на ўласнасьць зямлю пад фірмы?


Ва ўрадзе Беларусі падтрымліваюць прапанову бізнес-супольнасці аб неабходнасьці даць суб'ектам малога бізнэсу права афармляць ва ўласнасьць арандаваныя вытворчыя плошчы, паведаміў Інтэрфакс.

Паводле дырэктара дэпартамэнту па прадпрымальніцтву Міністэрства эканомікі Аляксандра Груздова, такая пазыцыя была агучаная падчас пасяджэньня прэзыдыюму Кабінэта міністраў і падтрыманая прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясьніковічам.

Адначасова чыноўнік Міністэрства эканомікі падкрэсьліў, што рэформы ў гэтай сфэры павінны ісьці паступова. "Да гэтага трэба ісьці, але эвалюцыйна. Нельга казаць, што перадача, продаж і гэтак далей арандаваных плошчаў прадпрымальнікам будзе заўтра і агульна – усё павінна ісьці спакойна, прадумана," - сказаў Груздоў.

Груздоў таксама зьвярнуў увагу, што праблема арандатараў актуальная і таму, што "малая прыватызацыя як такая фактычна не працуе, замарожаная".
XS
SM
MD
LG