Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэль-2011 па фізыцы за адкрыцьцё паскоранага пашырэньня Cусьвету


Сёлетнюю Нобэлеўскую прэмію па фізыцы атрымалі тры фізыкі за «адкрыцьцё паскоранага пашырэньня Cусьвету праз назіраньне за адлеглымі звышновымі зоркамі»: Сол Пэрлмутэр з ЗША, Браен Шмідт з Аўстраліі і Адам Рыс з ЗША.

Пэрлмутэр атрымае палову прэміі, а другая палова будзе разьдзеленая паміж Шмідтам і Рысам.

Лічачы зь сёлетняй, Нобэлеўскую прэмію па фізыцы атрымалі 192 ляўрэаты (48 прэмій далі аднаму ляўрэату, 29 прэмій двум ляўрэатам і 29 прэмій тром ляўрэатам).

Першую Нобэлеўскую прэмію па фізыцы атрымаў у 1901 годзе нямецкі навуковец Вільгельм Рэнтген за адкрыцьцё выпрамяненьня, якое носіць ягонае імя.

Адзін фізык, амэрыканец Джон Бардзін (1908-1991), атрымаў Нобэлеўскую прэмію двойчы – у 1956 за досьледы ў галіне паўправаднікоў і адкрыцьцё транзыстарнага эфэкту (разам з двума іншымі фізыкамі), а ў 1972 за фармуляваньне тэорыі звышправоднасьці (таксама разам з двума іншымі навукоўцамі).

На мінулым тыдні ў Гарвардзкім унівэрсытэце ў Бостане "Шнобэлеўскую прэмію" па фізыцы далі пяцём фізыкам за спробу вытлумачыць, чаму ў кідальнікаў дыска кружыцца галава, а ў кідальнікаў молата – не.
XS
SM
MD
LG