Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржава шукае паратунку ў прыватнікаў


Мікалай Снапкоў
Мікалай Снапкоў
Для разьвіцьця эканомікі і грамадзтва Беларусь робіць стаўку на прыватны сэктар, заявіў міністар эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў сёньня на пашыраным пасяджэньні Прэзыдыюму Савету Міністраў з удзелам прадстаўнікоў беларускіх дзелавых колаў.

"Буйны прамысловы сэктар зьяўляецца стрыжнем, плятформай эканомікі, аднак жа адзіна магчымым магутным рухавіком фарміраваньня ўстойлівага эканамічнага росту зьяўляецца прыватны сэктар, а менавіта малое і сярэдняе прадпрымальніцтва", - адзначыў Мікалай Снапкоў.

Да гэтага часу Беларусь разьвівалася на аснове выкарыстаньня магутнага прамысловага сэктару, які ствараў высокія тэмпы эканамічнага росту, высокі ўзровень занятасьці пры нізкім беспрацоўі. "Мы не імкнуліся павялічыць прыватны сэктар эканомікі, у гэтым не было неабходнасьці з прычыны высокіх тэмпаў росту эканомікі, -
Адзіна магчымым магутным рухавіком фарміраваньня ўстойлівага эканамічнага росту зьяўляецца прыватны сэктар

сказаў міністар. - У выніку краіна адстала ад краін-партнэраў па ўзроўні ўкладу прыватнага сэктару ў ВУП". Партнэры зрабілі стаўку на прыватны сэктар як аснову для свайго эканамічнага росту крыху раней. Зараз гэта робіць і Беларусь, цытуе БЕЛТА Мікалая Снапкова.

У часе гэтага ж пасяджэньня прэм'ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч запэўніў прадстаўнікоў беларускіх дзелавых колаў, што малы бізнэс атрымае доступ да новага мэханізму дзяржаўнай падтрымкі. Паводле Мясьніковіча, Банк разьвіцьця будзе крэдытаваць як дзяржаўныя праграмы, так і праекты прыватнага бізнэсу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG