Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія рокеры больш не падтрымліваюць тандэм "Пуцін-Мядзьведзеў"


Пра гэта Радыё Свабода заявілі лідэры гуртоў "Машына часу" і "Чайф" Андрэй Макарэвіч і Ўладзімер Шахрын.

У выпадку перамогі Ўладзімера Пуціна на прэзыдэнцкіх выбарах 2012 году, музыкі ня будуць граць на Васільеўскім спуску, як гэта было ў сакавіку 2008 году, калі кіраўніком дзяржавы быў абраны Дзьмітры Мядзьведзеў.

Гутарка з Андрэем Макарэвічам:

– Тры з паловай гады таму вы удзельнічалі ў канцэрце на Васільеўскім спуску ў гонар удалага завяршэньня выбараў. Магчыма, такі ж канцэрт будзе і ў траўні наступнага году, калі будзе новы прэзыдэнт. Вы прымеце удзел у такім жа канцэрце?

– Не.

– Чаму?

– Мне ня вельмі падабаецца усё, што адбываецца сёньня. Нам ужо распавялі, хто ў нас будзе прэзыдэнтам. Але справа ня ў Пуціне, а справа ў тым, што ёсьць адчуваньне, што нас пазбаўляюць рэшткаў права выбару. Вось і усё.

– Вы не шкадуеце аб тым, што прынялі ўдзел у тым канцэрце, а ў гэтым ня будзеце?

– Не, я наогул ні пра што не шкадую. Усё адбываецца так, як адбываецца. У той раз я галасаваў за Мядзьведзева. Мядзьведзеў перамог. Я лічыў, што я зусім правільна раблю.

– Ці можна сказаць, што цяпер вы адчуваеце сябе троху падманутым?

Я, напэўна, непапраўна наіўны чалавек. Я ускладаў на Мядзьведзева некаторыя надзеі...

Цалкам інтэрвію з музыкантамі чытайце на сайце Расейскай службы нашага Радыё.
XS
SM
MD
LG