Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каардынатар Народнага сходу ў Баранавічах Віктар Мезяк накіраваў запрашэньне на Народны сход чыноўнікам гарвыканкаму.

Запрашэньні перададзеныя на імя старшыні гарвыканкаму Віктара Дзічкоўскага і старшыні гарсавету Аляксандру Селіфонтаву.

Віктар Мезяк кажа, што падчас Народнага сходу ўлады змогуць адказаць на пытаньні жыхароў Баранавічаў. Але наконт таго, ці прыйдуць чыноўнікі на сход, спадар Віктар пэўнасьці ня мае:

“Я думаю, што яны надта залежныя ад сёньняшняй вэртыкалі, яны й самі ў гэтай вэртыкалі, таму хутчэй за ўсё, калі каманды ня будзе, то самі яны ня пойдуць. Бо калі ты сам прыйдзеш, выявіш ініцыятыву, то адразу вылеціш як і ўсе астатнія, хто ўяўляў нейкую ініцыятыву. У асноўным чыноўнікі – безініцыятыўныя людзі. Таму хутчэй за ўсё яны ня прыйдуць,” – кажа Віктар Мезяк.

У запрашэньні чыноўнікам адзначаецца, што сход адбудзецца 8 кастрычніка ў 13.00 у старым парку Баранавічаў. На гэтым сходзе будуць прысутнічаць жыхары дома 55 вуліцы Баранава, дома 105А вуліцы Савецкай, дома 35/2 вуліцы Наканечнікава і дома 3 завулка Сьлясарнага.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG