Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ цікавілася ў слонімскага актывіста эўрапейскімі фондамі


 Іван Шэга
Іван Шэга
У КДБ паўторна дапыталі Івана Шэгу.

Слонімскаму актывісту чэкісты задавалі пытаньні пра фінансавыя эўрапейскія фонды, і якім чынам зь імі зьвязаны слонімскія дэмакраты, пра сувязь з беларускай эміграцыяй, а таксама пра колькасны склад слонімскіх актывістаў.

Многім пытаньням Іван Шэга, зь яго слоў, быў папросту зьдзіўлены, паколькі ня мае ніякага дачыненьня да эўрапэйскіх фондаў, ня зьвязнаны з беларускай эміграцыяй, а за мяжу выяжджаў выключна па асабістых альбо прафэсійных справах.

На некаторыя пытаньні чэкісты патрабавалі даць пісьмовыя адказы, але Іван Шэга, зь яго слоў, адмовіўся.

Першы раз Іван Шэга быў запрошаны на размову ў КДБ яшчэ 26 верасьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG