Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Такіх цэнаў на газ, як унутры Расеі, у Беларусі ня будзе".


Леанід Злотнікаў
Леанід Злотнікаў
288 даляраў за кубамэтар газу. Паводле старшыні бюджэтнай камісіі палаты прадстаўнікоў Аляксандра Антоненкі, менавіта такой хутчэй за ўсё будзе ў наступным годзе цана на расейскі газ. Чаму, ня гледзячы на ўсе заявы пра роўныя эканамічныя ўмовы ў Мытным саюзе, цана на газ для Беларусі больш чым у два разы перавышае расейскую? Які паўплывае на беларускую эканоміку такая цана на газ?

На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Леанід Злотнікаў.

Цыганкоў: Варта нагадаць, што ў 2011 годзе сярэдняя цана імпарту газу складзе $ 270 за 1 тысячу кубамэтраў. У 2010 годзе сярэдняя цана імпарту газу складала $ 185 за тысячу кубамэтраў, ў 2009 годзе -- $ 150. Ці пацягне беларуская эканоміка 288 даляраў?

Злотнікаў: Можна чакаць, што ў наступным годзе цана на газ можа быць менш, чым у канцы гэтага году, якая дасягае ў гэтым квартале 300 даляраў. Цэны на нафту зараз зьніжаюцца, а гэта азначае, што праз паўгода будуць зьніжацца і кошт газу. Вядома, 288 – гэта не самая высокая цана на газ, але гэта не цана Смаленскай вобласьці, дзе прадпрыемствы спажываюць газ па 110 даляраў.

Цыганкоў: А чаму гэтак адбываецца? Лукашэнка неаднаразова казаў, што ў Мытным саюзе Беларусі, Расеі і Казахстану павінны быць аднолькавыя ўмовы гаспадараньня для ўсіх, аднолькавая цана на газ. Але, як выглядае, Беларусь гатовая пагадзіцца на цану, у два з паловай разы большую за расейскую?

Злотнікаў: Калі ўзяць кошты на энэрганосьбіты, то калі рыхтаваліся дакумэнты Мытнага Саюзу, Расея адразу папярэджвала Беларусь, што такіх цэнаў, як унутры Расеі, у Беларусі ня будзе. Гэта не зьяўляецца нечаканасьцю. Відавочна, што расейскае кіраўніцтва не жадае асабліва падтрымліваць беларускую эканоміку

Цыганкоў: Гэтай восеньню беларускія ўлады і "Газпрам"павінны падпісаць кантракт на пастаўкі газу на 2012-2014 гады з улікам даручэньня кіраўніцтва Расеі аб прадстаўленьні Беларусі "інтэграцыйнага" паніжальнага каэфіцыента да цаны на газ. Ці будзе гэта "каэфіцыент" існаваць толькі ў выбарчы расейскі 2012 год ці Беларусі ўдасца замацаваць яго надоўга?

Злотнікаў: У самой Расеі праводзяць такую палітыку, каб цана на энэрганосьбіты унутры краіны да 2015 году была аднолькавай (з улікам транспартыроўкі) з цэнамі ў краінаў Эўразьвязу. Таму можна чакаць, што, з аднаго боку, будзе павышэньняў цэнаў у Расеі, зь іншага боку – будзе зьніжацца альбо зусім адпадзе гэты "інтэграцыйны" каэфіцыент".

Разам з тым, цана на газ заўсёды залежыць ад цаны на нафту. Таму можна чакаць, што асаблівага росту цаны на газ у наступныя гады ня будзе.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG