Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Маладыя дэмакраты» раздавалі значкі і газэты


3 кастрычніка актывісты «Маладых дэмакратаў» правялі акцыю ля кінатэатру «Кастрычнік», а таксама непадалёк ад аднаго з інтэрнатаў БНТУ. Яны раздалі каля чатырох соцень значкоў з выявамі герба «Пагоня» і бел-чырвона-белага сцяга, а таксама надпісам «Жыве Беларусь!» Акцыя прайшла вельмі хутка: літаральна за 5 хвілін усе значкі былі раздадзеныя. Рэакцыя большасьці студэнтаў была станоўчай, некаторыя бралі значкі і для сяброў.

А ля прахадной заводу «Атлант» актывісты «Маладых дэмакратаў» раздалі партыйную газэту АГП «Голос разума». У газэце апублікаваная антыкрызісная праграма АГП, а таксама заклік прыйсьці ў суботу 8 кастрычніка на плошчу «Бангалор» а 13 гадзіне, каб прыняць удзел у «Народным сходзе». Літаральна за 15 хвілін актывісты раздалі больш як 700 газэт.

«Акцыя прайшла на ўра, і мы нават адчулі падтрымку з боку працоўных», — распавёў удзельнік акцыі Аляксандар Сьцепаненка.
XS
SM
MD
LG