Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Галоўны архітэктар Менску падаў у адстаўку


Як паведамляе Onliner.by са спасылкай на крыніцу ў Менгарвыканкаме, галоўны архітэктар сталіцы Віктар Нікіцін напісаў заяву аб звальненьні.

У мінулы чацвер, 30 верасьня, Аляксандар Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў працу Менгарвыканкаму ў цэлым і асобных чыноўнікаў у прыватнасьці. Падводзячы вынікі нарады, ён даў некалькі даручэньняў: «Што да ўсяго будаўнічага комплексу, пракантралюйце, усе павінны быць „выразаны“, пачынаючы ад Нікіціна і сканчаючы сакратарамі».

У выніку галоўны архітэктар Менску Віктар Нікіцін ня стаў чакаць разьбіральніцтва і яшчэ ў пятніцу напісаў заяву пра звальненьне па ўласным жаданьні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG