Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 4 кастрычніка 2011


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ЗРАНКУ...


...будзе ісьці дождж, удзень праясьніцца. Вецер моцны, да парывістага. Тэмпэратура ўдзень: 16-18.

СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:


У Страсбуры паседжаньне Палітычнага камітэту Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ў рамках восеньскай сэсіі ПАРЭ. Чакаецца выступ новага дакладчыка па Беларусі Андрэса Хэркеля (Эстонія).

У клюбе «Графіці» (Менск, зав. Калініна, 16) адбудзецца сустрэча з музыкам Лявонам Вольскім, падчас якой будзе прэзэнтаваная яго першая кніга прозы «Міларусь». Пачатак а 19.00.

У Стакгольме абвесьцяць прозьвішча сёлетняга ляўрэата Нобэлеўскай прэміі па фізыцы. Пачатак а 12.45.

У Брусэлі паседжаньне камітэту па замежных справах Эўрапарлямэнту.

У Санкт-Пецярбургу канфэрэнцыя пра дасягненьні і пэрспэктывы СНД.

4 кастрычніка – Сусьветны дзень жывёлаў.

4 кастрычніка – Дзень беларускага гораду Буда-Кашалёва ў Гомельскай вобласьці.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1535 – з друку выйшла першая ў сьвеце Біблія на ангельскай мове. Вартая ўвагі акалічнасьць: беларусы, дзякуючы Францішку Скарыну, атрымалі сваю Біблію па-беларуску ў 1517 годзе, гэта значыць, амаль на дваццаць гадоў раней за ангельцаў.

1582 – паводле ўказу папы рымскага Грыгорыя ХІІІ наступіў пераход на новы каляндар, які быў названы грыгарыянскім.

1957 – Савецкі Саюз запусьціў у космас першы штучны спадарожнік Зямлі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1750 – у Віцебску, польскі паэт Францішак Дыянізы Князьнін.

1816 – Эжэн Пацье, францускі паэт, удзельнік Парыскай камуны, які ўвайшоў у гісторыю як аўтар “Інтэрнацыяналу”.

1895 – амэрыканскі камэдыйны актор Бастэр Кітан, адзін з найвыдатнэйшых комікаў нямога кінэматографу.

1941 – амэрыканская пісьменьніца Эн Райс, аўтарка бэстсэлераў пра вампіраў.

У гэты дзень памерлі:

1669 – галяндзкі мастак Рэмбрант.

1947 – нямецкі фізык Мах Плянк, які ўвёў у фізыку тэрмін «квант».

1970 – амэрыканская сьпявачка Джэніс Джоплін.


МІНУС 365:


Марына Бабкіна — зорка на небасхіле беларускай журналістыкі.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


«Адкуль я выйшаў і куды іду? Гэта вялікае непранікальнае пытаньне, аднолькавае для кожнага з нас. Навука ня мае адказу на яго».

Макс Плянк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG