Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: раённы пракурор адпісаўся ініцыятарам Народнага сходу


Васіль Палякоў, адзін з падпісантаў ліста ў пракуратуру.
Васіль Палякоў, адзін з падпісантаў ліста ў пракуратуру.
Ініцыятары Народнага сходу ў Гомелі Уладзімер Кацора й Васіль Палякоў атрымалі адказ на свой ліст у пракуратуру Чыгуначнага раёну наконт беспадстаўнага, зь іх гледзішча, затрыманьня й пакараньня арыштам і штрафам чальцоў аргкамітэту сходу Андруся Цянюты й Васіля Такарэнкі.

Пракурор Чыгуначнага раёну Гомелю, малодшы дарадца юстыцыі Дзяніс Мікушаў адмовіўся разглядаць скаргу па сутнасьці, спаслаўшыся на тое, што Кацора й Палякоў не сплацілі дзяржаўную пошліну — агулам 105 тысячаў рублёў. З гэтай прычыны пракурор ня стаў выносіць (ці не выносіць) пратэст на адміністрацыйнае пакараньне Цянюты й Такарэнкі.

Яны раздавалі мінакам запрашэньне на Народны сход 8 кастрычніка, але былі схоплены міліцэйскім сцэцназам і пакараны судом Чыгуначнага раёну паводле артыкулу 23.34 — «Парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавага мерапрыемства ці пікетавання». Цянюта — 10 суткамі арышту, Такарэнка — 700-тысячным штрафам.
Парадак падрыхтоўкі й правядзення мясцовага сходу ўстаноўлены законам «Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах», а не законам «Аб масавых мерапрыемствах».

Васіль Палякоў: «Дзяніс Мікушаў адказаў толькі на адно з трох узьнятых намі пытаньняў. Мы патрабавалі прыняць меры пракурорскага рэагаваньня, каб не дапускаць парушэньня заканадаўства з боку міліцыі й судоў. Парадак падрыхтоўкі й правядзення мясцовага сходу ўстаноўлены законам «Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах», а не законам «Аб масавых мерапрыемствах». У артыкуле 3 апошняга зь іх прама сказана, што дзеяньне закону пра масавыя мерапрыемствы не распаўсюджваецца на правядзеньне рэспубліканскіх і мясцовых сходаў. Аднак на практыцы выглядае, што ў Гомелі свая «законнасьць».

Дарэчы, сёньня пасьля адбыцьця 10-суткавага арышту Андрусь Цянюта абскардзіў пакараньне ў абласны суд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG