Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёндан увёў візавыя санкцыі супраць расейцаў


Вялікабрытанія ўвяла візавыя санкцыі ў дачыненьні да расейскіх чыноўнікаў, якія маглі быць датычныя да сьмерці юрыста Сяргея Магніцкага.

Пра гэта паведамляе брытанская газэта The Observer. У брытанскім МЗС гэты факт пакуль не пацьвярджаюць і не абвяргаюць.

Сяргей Магніцкі быў юрыстам фірмы Firestone Duncan, ён прадстаўляў інтарэсы брытанскага фонду Hermitage Capital. Як сьцьвярджаюць яго калегі, Магніцкі раскрыў схему крадзяжу грошай з расейскага бюджэту. Сьледчыя, супраць якіх ён даў паказаньні, завялі на Магніцкага крымінальную справу, абвінаваціўшы яго ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў. Пасьля адзінаццаці месяцаў зьняволеньня, восеньню 2009 году, Магніцкі памёр у СІЗА.

Паводле The Observer, ня менш за 60 расійскіх чыноўнікаў цяпер пазбаўленыя магчымасьці наведваць Вялікабрытанію. Іх імёны не агучваюцца, дадае газэта, "каб не пагоршыць брытанска-расейскія адносіны".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG