Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У службе пратаколу Мядзьведзевай прачыталі артыкул пра Халіп


Сьвятлана Мядзьведзева і Дзьмітры Мядзьведзеў
Сьвятлана Мядзьведзева і Дзьмітры Мядзьведзеў
У службе пратаколу жонкі прэзыдэнта Расеі Сьвятланы Мядзьведзевай Свабодзе паведамілі, што яшчэ не атрымлівалі ліста ад Ірыны Халіп з просьбай заступіцца за яе мужа. Але там сказалі, што зьвярнулі ўвагу на публікацыю ў «Новой газете», дзе прыводзіцца тэкст ліста.

Ірына Халіп, жонка зьняволенага былога кандыдата на прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, напісала лісты жонкам першых асобаў Францыі, ЗША, Польшчы і Вялікай Брытаніі і Расеі.

Яна просіць першых лэдзі "пераканаць сваіх мужоў" выкарыстаць іх магчымасьці, каб "не дапусьціць фізычнага зьнішчэньня" Андрэя Саньнікава, вызваліць яго ды іншых "беларускіх палітвязьняў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG