Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Названыя нобэлеўскія ляўрэаты ў галіне мэдыцыны


Нобэлеўская прэмія ў галіне фізіялёгіі і мэдыцыны за 2011 год прысуджана Брусу Бойтлеру з ЗША, Ральфу Штайнману з Канады і Жулю Хоффману зь Люксэмбургу за працы ў галіне імуналёгіі - за дасьледаваньні прыроджанага імунітэту.

Пра гэта ў Стакгольме абвясьціў Нобэлеўскі камітэт пры Каралінскі мэдыцынскім інстытуце.

Сума кожнай з Нобэлеўскіх прэмій гэтага года, як і ўсе папярэднія, складае 10 мільёнаў швецкіх крон (1 мільён эўра). У дадзеным выпадку, яна будзе падзеленая паміж трыма ляўрэатамі: палову сумы атрымаюць Бойтлер і Гофман, а другую палову Штайнман.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG