Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У часе суботняга рабаўнічага нападу невядомых, адзін зь які быў у міліцэйскай форме, дэмакратычны актывіст Валеры Ўхналёў страціў вялікую суму грошай. Гэтыя грошы Ўхналёў пазычыў, каб купіць лекі для жонкі, хворай на анкалёгію.

Паводле Валерыя Ўхналёва, па факце інцыдэнту, які адбыўся ў суботу ноччу на трасе Вільня – Менск, міліцыя абяцала завесьці справе па артыкуле "Разбой".

"Гэта зрабілі маральныя ўроды, рабаўнікі ведалі, што Ўхналёў вёз грошы, якія ён пазычыў на лекі жонцы. Яны яго паставілі ў безвыходнае становішча", - пракамэнтаваў сытуацыю паплечнік Ухналёва Сяргей Калякін.

"Я гэта адназначна зьвязваю з маёй палітычнай дзейнасьцю. Гэта зроблена для запалохваньня",-- заявіў сам спадар Ухналёў.

Паводле іншага пацярпелага, кіраўніка АГП Анатоля Лябедзькі, дзейнічаюць "эскадроны страху", каб запалохаць апазыцыйных актывістаў напярэдадні восеньскіх пратэстаў.

1 кастрычніка, прыкладна а 10:30 трое невядомых у цывільным напалі на лідэра АГП Анатоля Лябедзьку ў двары яго дому. Яго адвезьлі ў Цэнтральны РУУС, а потым выпусьцілі, паабяцаўшы, што пазьней выклічуць позвай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG