Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыгор Грык ізноў падаў заяўку на пікет у Баранавічах


Рыгор Грык

Рыгор Грык

Баранавіцкі актывіст “Руху за Свабоду” Рыгор Грык падаў заяўку на пікет “За жыцьцё бяз хлусьні й падману”.

Гэтым пікетам Грык хоча выказаць пратэст “супраць росту цэнаў і ўсеагульнага абнішчаньня народу”. Рыгор Грык хоча правесьці яго ў старым парку Баранавічаў 23 кастрычніка з 16-й да 17-й гадзіны.

“Я вырашыў выказаць свой пратэст таму, што ад вясны гэтага году цэны вырасьлі ў некалькі разоў, а заробак застаўся на месцы. А хутка ж надыдзе ацяпляльны сэзон, і цэны на ваду, цяпло, газ таксама вырастуць у некалькі разоў. Як жа жыць?”, - кажа Грык.

Грамадзкі актывіст заключыў адпаведныя дамовы зь міліцыяй, камунальнікамі і мэдыкамі на абслугоўваньне пікету. Ён распавёў, што заяўку на пікет праверылі юрысты дэмакратычных сілаў. Акрамя таго, Рыгор Грык паказаў заяўку і юрысту гарвыканкаму, які нейкіх недакладнасьцяў не знайшоў. Таму актывіст спадзяецца, што гэтым разам чыноўнікам проста ня будзе падставы, каб забараніць пікет.

Цягам лета і восені Баранавіцкі гарвыканкам не дазволіў ніводнага з чатырох пікетаў, на якія Рыгор Грык падаваў заяўкі.
XS
SM
MD
LG