Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Халезін стаў ляўрэатам прэміі Хэлман-Хэмэта


Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch абвясьціла, што 48 прадстаўнікоў творчых прафэсіяў з 24 краінаў атрымалі прэмію Хэлман-Хэмэта за сваю прыхільнасьць свабодзе слова і за мужнасьць перад перасьледам. Сярод ляўрэатаў - беларускі драматург, адзін зь кіраўнікоў «Свабоднага тэатру» Мікалай Халезін.

Халезін у сваім блогу напісаў, што дзякуючы гэтай прэміі ў будучыні ён зможа выдаць кнігу, над якой ён пачаў працаваць.

«Гэтая кніга пра сучасную Беларусь, пра беларускі Свабодны тэатар, пра нашых сяброў. Пра тое, як можна займацца свабоднай творчасьцю ў несвабоднай краіне,» - кажа Мікалай Халезін.

Прэмія Хэлман-Хэмэта штогод прысуджаецца пісьменьнікам і журналістам з усяго сьвету, якія сталі аб'ектамі перасьледу альбо парушэньняў правоў чалавека. Адборачны камітэт прысуджае грашовыя гранты на знак падзякі за іх адвагу, а таксама як дапамога для працягу працы.
XS
SM
MD
LG