Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сытуацыя з правамі чалавека ва Ўкраіне і ў Беларусі, а таксама абвастрэньне сытуацыі на Блізкім Усходзе стануць цэнтральнымі тэмамі восеньскай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ), якая адкрываецца сёньня. Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС.

Ключавы орган ПАРЭ - камісія па палітычных пытаньнях - вывучыць сытуацыю з захаваньнем правоў чалавека і свабодай СМІ ў Беларусі. Як чакаецца, на пасяджэньні з удзелам прадстаўнікоў беларускай апазыцыі выступіць новы дакладчык па Беларусі, эстонскі дэпутат Андрэс Хэркель.

Адным з ключавых на паседжаньні стане выступ кіраўніка Палестынскай нацыянальнай адміністрацыі Махмуда Абаса, прысьвечаны сытуацыі на Блізкім Усходзе. На гэтым тыдні дэпутаты ПАРЭ разгледзяць магчымае прадастаўленьне Палестынскай аўтаноміі статусу партнэра па ўмацаваньні дэмакратыі, які дазволіць яе прадстаўнікам прымаць удзел у пасяджэньнях арганізацыі ў Страсбургу бяз права вырашальнага голасу.

Таксама на сэсіі ў фармаце тэрміновых дэбатаў будзе абмяркоўвацца становішча ў "постревалюцыйных" дзяржавах Паўночнай Афрыкі - Эгіпце, Тунісе і Лібіі, а таксама праблема наплыву ўцекачоў з гэтых краін у Эўропу. У гэтыя дні ў Страсбуры будзе знаходзіцца кіраўніцтва палітычных партый Эгіпту.

У якасьці адной з магчымых тэм для тэрміновых дэбатаў можа стаць працяг крымінальнага перасьледу былога прэм'ер-міністра Ўкраіны Юліі Цімашэнкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG