Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяляцкага зноў вылучылі на Нобэлеўскую прэмію


Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Створаны Міжнародны камітэт па вылучэньні віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, старшыні "Вясны" Алеся Бяляцкага на Нобэлеўскую прэмію міру 2012 года. У склад камітэту ўжо ўвайшлі 29 вядомых асобаў.

У склад камітэту па вылучэньні Алеся Бяляцкага на Нобэлеўскую прэмію ўвайшлі прэзыдэнт БНР Івонка Сурівла, старшыня Маскоўскай Хэльсынскай групы Людміла Аляксеева, сябра нямецкага Бундэстагу Марылуіза Бэк, прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Сухаір Белхасэн, генэральны дырэктар Нарвэскага Хэльсынскага камітэту Бёрн Энгесланд, прэзыдэнт Нацыянальнай фундацыі падтрымкі дэмакратыі (ЗША) Карл Герсман, прэзыдэнт Freedom House (ЗША) Дэвід Крэмер ды іншыя.

Сябра камітэту старшыня БАЖ Жана Літвіна адзначыла, што гэты сьпіс застаецца адкрытым для далучэньня іншых асобаў.


Жана Літвіна

"Мы павінны зараз разгарнуць арганізацыйную працу па вылучэньні Алеся на прэмію. А вылучаць паводле пратаколу могуць парлямэнтары краінаў Эўразьвязу, сябры ўрадаў, Нобэлеўскія ляўрэаты мінулых гадоў і прафэсары паліталёгіі ўнівэрсытэтаў. Чаму менавіта Алесь Бяляцкі? Я асабіста ўспрымаю Алеся як вельмі мужнага, адкрытага, сумленнага чалавека. Я з павагай паставілася да таго, што цягам пэўнага пэрыяду Алесь мог зьехаць зь Беларусі, пазьбегнуць гэтага лёсу і затрыманьня. Але гэта не было зроблена. Гэта грамадзянская, цьвёрдая пазыцыя. Наша грамадзтва бяз працы праваабарончых арганізацый, бяз працы Алеся Бяляцкага шмат што страціла. Менавіта праваабаронцы пасьля 19 сьнежня ўзялі на сябе клопат пра палітрэпрэсаваных, пра іх сем'і".

Страшыня БХК Алег Гулак і старшыня Асамблеі няўрадавых арганізацый Сяргей Мацкевіч, якія таксама ўвайшлі ў склад камітэту, адзначылі, што кандыдатура Бяляцкага знайшла поўную падтрымку сярод грамадзкіх структур. Лідэр руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч падчас прэс-канфэрэнцыі заявіў:

"Абсалютна ўпэўнены, што беларусы, якія столькі гадоў мужна адстойваюць свае правы на годнае жыцьцё, змагаюцца са страхам,
За такога чалавека ня сорамана ...

хочуць жыць у свабодзе, заслужылі, каб сярод іх быў ляўрэат Нобэлеўскай прэміі. Алесь Бяляцкі, бяз сумневаў, адпавядае ўсім крытэрам дзеля вылучэньня на Нобэлеўскую прэмію. Ён чалавек высокаграмадзкі, маральны і чалавек моцнага духу. І сваім прыкладам паказвае, якім мусіць быць сапраўдны грамадзянін. Мы часта кажам: палітыкі, аб'ядноўвайцеся, бо інакш не перамагчы дыктатуру. Мы ўсе павінны аб'яднацца і падтрымаць кандыдатуру Алеся Бяляцкага. За такога чалавека ня сорамана. А людзям, якія змагаюцца за свабоду, вельмі важныя аўтарытэты, прызнаныя ў сьвеце".

Арыштаваны два месяцы таму Алесь Бяляцкі скончыў знаёміцца з матэрыяламі заведзенай супраць яго крымінальнай справы. Справа перададзеная ў пракуратуру, якая цягам пяці дзён перадасьць матэрыялы ў суд. Паводле намесьніка старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянціна Стэфановіча, судовы працэс можа пачацца ў другой палове кастрычніка.

Ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру абвесьцяць 7 кастрычніка.
Валянцін Стэфановіч

Алесь Лагвінец, Сяргей Мацкевіч, Аляксандар Мілінкевіч (злева направа)

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG