Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі газ: 288 даляраў за тысячу кубоў


Паводле старшыні камісіі па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы палаты прадстаўнікоў Аляксандра Антоненкі, менавіта такой хутчэй за ўсё будзе ў наступным годзе цана на расейскі газ.

"Пры фармаваньні бюджэту мы зыходзім з цаны, паводле дамовы на 2011 год Але вы ўсё ведаеце, што ў 2012 годзе да нас будзе ўжыты інтэграцыйны каэфіцыент, сёньня гучыць лічба $ 288. Але якой будзе цана, яшчэ ніхто не ведае » - заявіў ён сёньня журналістам.

Як адзначае Інтэрфакс, урад Беларусі чакае, што ў 2011 годзе сярэдняя цана імпарту газу складзе $ 270 за 1 тыс. кубамэтраў. У 2010 годзе сярэдняя цана імпарту газу складала $ 185 за тысячу кубамэтраў, ў 2009 годзе -- $ 150.

Па ацэнцы ўраду, у чацьвёртым квартале 2011 года Беларусь будзе купляць газ па $ 300-305 за тысячу кубамэтраў.

У сьнежні 2011 года заканчваецца тэрмін 4-гадовага кантракту на пастаўку газу ў Беларусь, цана для якой у гэтым годзе зраўнялася са сярэднеэўрапейскай (за вылікам экспартнага мыта і транспартнага складніка). Беларускія ўлады і "Газпрам" у верасьні заявілі аб прынцыповым ўзгадненьні ўмоваў кантракту на 2012-2014 гады, які павінен быць падпісаны ў лістападзе-сьнежні, з улікам даручэньня кіраўніцтва РФ аб прадастаўленьні Беларусі "інтэграцыйнага" паніжальнага каэфіцыента да цаны на газ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG