Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Халіп просіць першых лэдзі дапамагчы вызваліць Саньнікава


Ірына Халіп

Ірына Халіп

Ірына Халіп, жонка зьняволенага былога кандыдата на прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, напісала лісты жонкам першых асобаў Францыі, ЗША, Польшчы і Вялікай Брытаніі і Расеі.

Халіп мае намер перадаць лісты ў амбасады краінаў, якімі кіруюць іх мужы.

Расейская "Новая газета" публікуе ліст, адрасаваны Сьвятлане Мядзьведзевай і Людміле Пуціна, у якім просіць дапамагчы вызваліць свайго мужа.

"Цяпер сытуацыю можна назваць крытычнай. Беларускія спэцслужбы робяць усё, каб ператварыць мяне ва ўдаву, а нашага сына - у сірату", - піша Халіп ў сваім звароце.

Яна нагадвае, што Саньнікаў "быў кінуты за краты ў дзень выбараў, яго прысудзілі да 5 гадоў пазбаўленьня волі за ўдзел у выбарах і мірнай дэманстрацыі пратэсту".

Халіп перакананая, што Аляксандр Лукашэнка "Расправіўся зь ім за ўсё - за тое, што Андрэй быў моцным супэрнікам, за тое, што мае досьвед дзяржаўнай службы, за тое, што, сыдучы ў адстаўку з пасады намесьніка міністра замежных спраў у рангу надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара застаўся значнай постацьцю ў палітыцы".

Ірына Халіп спадзяецца на жаночую і матчыну салідарнасьць. Яна просіць Сьвятлану Мядзьведзеву і Людмілу Пуціну "пераканаць сваіх мужоў" выкарыстаць іх магчымасьці, каб "не дапусьціць фізычнага зьнішчэньня" Саньнікава, вызваліць яго ды іншых "беларускіх палітвязьняў", перадае Інтэрфакс.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG