Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 кастрычніка ў Музэі мініятурнай кнігі ў Баку пройдзе прэзэнтацыя выданьня, прысьвечанага інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, якая адбылася 21 студзеня гэтага году.

Як паведамляе 1news.az са спасылкай на амбасаду Беларусі ў Баку, кніга выдадзеная з ініцыятывы стваральніка Музэя мініятурнай кнігі, заслужанага дзеяча культуры Азэрбайджанскай Рэспублікі, члена таварыства дружбы і супрацоўніцтва "Азэрбайджан-Беларусь" Зарыфы Салахавай.

Фінансавая падтрымка выданьню была аказаная Кангрэсам азэрбайджанскіх суполак Беларусі і азэрбайджанскімі прадпрымальнікамі, якія ажыцьцяўляюць інвэстыцыйныя праекты ў Беларусі. Наклад - 150 асобнікаў - надрукаваны ў друкарні "Індыга".

Фармат кнігі - 38х53 мм - адпавядае міжнародным стандартам мініятурнага выданьня. У кнізе 160 старонак і 22 каляровыя фатаграфіі, якія захавалі найбольш яркія моманты інаўгурацыі.

У прэзэнтацыі прыме ўдзел старшыня цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Рэспублікі Беларусь Лідзія Ярмошына.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG