Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэра грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», былога кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева выклікаюць у крымінальна-выканаўчую інспэкцыю Ленінскага РУУС Менску. Ён павінен зьявіцца туды 3 кастрычніка, перадае БелаПАН.

Палітык не выключае, што яму давядзецца даваць тлумачэньні ў сувязі са сваёй паездкай 29-30 верасьня ў Варшаву на саміт Усходняга партнэрства. Рашэньнем суду палітыку забаронена выяжджаць за мяжу.

Някляеў паведаміў, што падчас яго адсутнасьці да яго дадому кожны дзень прыходзілі супрацоўнікі міліцыі, якія бралі тлумачальныя ў яго жонкі і суседзяў. Ён не выключае, што да яго могуць прыняць новыя абмежавальныя меры. Паводле Някляева, гэтае пытаньне будзе вырашацца не на ўзроўні крымінальна-выканаўчай інспэкцыі, а значна вышэй.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG