Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэнзін зноў падаражэў

абноўлена

З 1 кастрычніка прыкладна на 5% павялічыліся цэны на бэнзін.

Як паведамілі на адной зь менскіх аўтазаправак, цяпер 1 літар бэнзіну

  • Н-80 каштуе 4600 рублёў (раней каштаваў 4380 рублёў),
  • АІ-92 каштуе 4820 рублёў (раней — 4590),
  • АІ-95 — 5200 (4950),
  • дызэльнае паліва — 5100 (4860).

Гэта восьмае падвышэньне цэнаў з пачатку году. Апошні раз бэнзін і дызэльнае паліва даражэлі 14 верасьня — у сярэднім на 3% «у мэтах паэтапнага ўраўноўваньня цэнаў на тавары ў межах Мытнага зьвязу».

«Перагляд цэнаў на нафтапрадукты зроблены ў мэтах паэтапнага выраўноўваньня цэнаў на тавары ў краінах Мытнага саюзу. У адпаведнасьці з пастановай праўленьня Нацбанку Беларусі ад 7 верасьня „Аб зьдзелках куплі-продажу замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку“ набыцьцё валюты для закупкі нафтавай сыравіны нафтаперапрацоўчыя заводы краіны ажыцьцяўляюць на дадатковай гандлёвай сэсіі Беларускай валютна-фондавай біржы па рынкавым курсе», гаворыцца ў паведамленьні канцэрну «Белнафтахім».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG