Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Расеі пра «Ўсходняе партнэрства»


Будынак МЗС Расейскай Фэдэрацыі.
Будынак МЗС Расейскай Фэдэрацыі.
«Усходняе партнэрства» не павінна супярэчыць інтэграцыі на постсавецкай прасторы. Пра гэта ўчора на брыфінгу ў Маскве заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Аляксандар Лукашэвіч.

«Расея, натуральна, вельмі ўважліва сачыла і будзе сачыць за пазыцыяй „Усходняга партнэрства“. Увага з нашага боку натуральная, паколькі праект ЭЗ скіраваны на бліжэйшых суседзяў Расеі, многія зь якіх маюць інтэграцыйныя абавязкі ў рамках СНД, АДКБ, Мытнага саюзу і стваранай Адзінай эканамічнай прасторы», — сказаў Лукашэвіч.

Паводле яго МЗС Расеі зыходзіць з таго, што вынікі саміту не павінны ўступаць у супярэчнасьці з гэтымі праектамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG