Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У былога палітвязьня Аляксандра Малчанава шукалі зброю


Аляксандар Малчанаў адразу пасьля вызваленьня з калёніі.
Аляксандар Малчанаў адразу пасьля вызваленьня з калёніі.
У пятніцу раніцай да Аляксандра Малчанава, які жыве ў прыватным доме разам з маці, прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Паказалі санкцыю пракурора, у якой было пазначана, што быццам бы ў Малчанава захоўваецца зброя.

Міліцыянты паведамілі, што будуць праводзіць дагляд. Даволі павярхоўна агледзелі хату, нічога не знайшлі. Паводле слоў самога Аляксандра, паводзілі міліцыянты сябе вельмі карэктна, у адрозьненьне ад ператрусу 6 студзеня, калі выламалі дзьверы і перарылі ўсю хату.

Аляксандар Малчанаў за ўдзел у падзеях 19 сьнежня 2010 году быў асуджаны на 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў Магілёве. 14 верасьня вызвалены паводле ўказу Лукашэнкі аб памілаваньні.

Малчанаў тады заявіў, што прашэньня аб памілаваньні не пісаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG