Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Уначы замаразкі, удзень цёпла


Уначы да 6 градусаў цяпла, месцамі замаразкі да -3, удзень +11+17, на паўднёвым захадзе +18+21.

Падзеі ў Беларусі


У Менску праваабарончы цэнтар «Вясна» запрашае на прэсавую канфэрэнцыю (пр.Незалежнасьці, 78а- 48), прысьвечаную міжнароднай кампаніі ў абарону Алеся Бяляцкага. Удзельнічаюць: старшыня БАЖ Жана Літвіна, лідэр руху «За Свабоду» Аляксандар Мілінкевіч, старшыня БХК Алег Гулак ды інш. Пачатак у 12:00.

У Менску адкрываюцца чарговыя сэсіі Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі. Пачатак а 10:00.

Дэлегацыя дзелавых колаў Нямеччыны наведае Беларусь у рамках Дня нямецкай эканомікі. У складзе дэлегацыі прадстаўнікі 14 нямецкіх фірм.

Таксама ў гэты дзень


• 1615 г. – у выніку антыфэадальнага паўстаньня гараджанаў у Мазыры ўлада перайшла да гарадзкога мігістрату.
• 1932 — Ірак стаў незалежным ад Вялікабрытаніі
• 1944 — скончылася Варшаўскае паўстаньне
• 1960 — Нігер атрымаў незалежнасьць ад Францыі
• 1990 — адбылося ўзьяднаньне Нямеччыны. У гэты дзень адзначаецца Дзень нямецкага адзінства.

У гэты дзень нарадзіліся:


• 1895 — Сяргей Ясенін, расейскі паэт
• 1897 — Люі Арагон, францускі пісьменьнік
• 1978 — Віктар Жыбуль, беларускі паэт

Ёсьць нагода:


• Міжнародны дзень лекара

• Міжнародны дзенгь жытла.

• Усясьветны дзень архітэктуры

• Усясьветны дзень населеных пунктаў

Мінус 365


Мядзьведзеў: Лукашэнку варта расьсьледаваць справы зьніклых

Цытата на памяць:


Добры доктар Алькаголь —
Ён усім здымае боль!
Да яго прыходзь лячыцца
і цясьляр, і кранаўшчыца,
і прафэсар, і студэнт,
і паэт, і прэзыдэнт.
Пазьдзімае з ранаў соль
добры доктар Алькаголь!

Віктар Жыбуль
XS
SM
MD
LG