Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Берасьцейскіх студэнтаў папярэджваюць, каб ня ўдзельнічалі ў акцыях


Студэнтаў Берасьцейскага тэхнічнага ўнівэрсытэту папярэджваюць, каб ня ўдзельнічалі ў маўклівых акцыях.

Як паведаміў адзін са студэнтаў, іх змушаюць падпісаць адпаведную паперу, згодна зь якой яны ня будуць хадзіць на акцыі «маўчуноў».

Студэнт, які не пажадаў назвацца, кажа, што ня толькі адміністрацыя ўнівэрсітэту ладзіць прафіляктычныя гутаркі: паперы з папярэджаньнем «рэкамэндуюць» падпісваць і міліцыянты. Пры гэтым студэнты кажуць, што ў праваахоўнікаў ёсьць сьпісы студэнтаў, зь якімі тыя «працуюць».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG