Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўны міністар Нямеччыны асудзіў наяўнасьць палітвязьняў у Беларусі


"Фэдэральны ўрад Нямеччыны рэзка асуджае той факт, што ў Беларусі палітзьняволеныя ўсё яшчэ знаходзяцца ў турмах. Гэта супярэчыць дэмакратычным прынцыпам, якія існуюць у Нямеччыне і Эўропе і якія будуць зноў пацьверджаныя на саміце "Ўсходняга партнэрства".

Зь вялікай заклапочанасьцю мы сочым за пераканаўчымі паведамленьнямі пра ўмовы ўтрыманьня палітзьняволеных у турмах Беларусі, у прыватнасьці пра нездавальняючае мэдыцынскае абслугоўваньне, інфармацыйныя блякады, фізычныя пагрозы і псыхалягічны ціск”, - заявіў у Бэрліне дзяржаўны міністар Фэдэральнага міністэрства замежных спраў Нямеччыны Вэрнэр Гоер у адказ на апошнія паведамленьні пра дрэнныя ўмовы ўтрыманьня палітзьняволеных у турмах Беларусі.

«Фэдэральны ўрад настойліва заклікае беларускія ўлады да выкананьня ўзятых на сябе міжнародных абавязаньняў у адносінах да ўсіх зьняволеных, а таксама да неадкладнага вызваленьня і рэабілітацыі палітзьняволеных, якія яшчэ знаходзяцца ў турмах", цытуе прэсавая служба амбасады Нямеччыны ў Беларусі заяву Вэрнэра Гоера.
XS
SM
MD
LG