Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель лічыць, што Беларусь ня толькі што не прасоўваецца на шляху дэмакратызацыі, але ідзе назад.

«Мушу адзначыць, на жаль, што Беларусь у сваім разьвіцьці ідзе назад. Учора вечарам я гутарыла з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі, і мушу сказаць, што адносіны рэжыму да апазыцыі зьяўляюцца абсалютна недапушчальнымі» – сказала канцлер Нямеччыны журналістам сёньня на саміце Ўсходняга партнэрства ў Варшаве.

«На дадзены момант мы бачым няшмат у адносінах дэмакратызацыі. Калі яна будзе мець месца, дык мы, натуральна, паспрабуем падтрымаць Беларусь. Але тое, што я пачула ўчора, калі быць зусім шчырай, не гучала дужа аптымістычна» – дадала Ангела Мэркель.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG