Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раман Кісьляк абскарджвае адмову ў правядзеньні маршу ў Берасьці


Раман Кісьляк
Раман Кісьляк
Берасьцейскі праваабаронца Раман Кісьляк скардзіцца ў аблвыканкам і пракуратуру на тое, што яму не дазволілі праводзіцб маршу супраць гвалтоўных зьнікненьняў.

Праваабаронца ў сваіх скаргах зьвяртае ўвагу, што, на яго думку, гарвыканкам ня даў адказу па сутнасьці, а прыслаў адпіску. Таму Кісьляк просіць пракуратуру пакараць чыноўнікаў гарвыканкаму, якія прымалі рашэньне па яго заяўцы.

"У адказе з гарвыканкаму мне напісалі "адмовіць у правядзеньні". Але ж я й не прасіў марш праводзіць, я прасіў яго дазволіць. Але ў іх адказе няма слова "дазволіць", як і няма "забараніць", - заявіў Кісьляк

Праваабаронца адзначыў, што калі 30 верасьня да 17.00 ён не атрымае з гарвыканкаму адказ аб забароне маршу, то правядзе гэтую акцыю на пешаходнай частцы бульвару Касманаўтаў.

24 верасьня Раман Кісьляк атрымаў адмоўны адказ з гарвыканкаму на заяўку на правядзеньне маршу супраць гвалтоўных зьнікненьняў, які плянаваў правесьці 30 верасьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG