Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Напярэдадні саміту Ўсходняга партнэрства ягоныя арганізатары пайшлі на беспрэцэдэнтныя дыскрымінацыйныя меры ў дачыненьні да Беларусі", - гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных справаў Беларусі.

МЗС пералічвае тое, што на думку афіцыйнага Менску зьяўляецца фактамі дыскрымінацыі.

"Яны адмовіліся накіраваць запрашэньне кіраўніку беларускай дзяржавы. Усьлед за гэтым прызначаны Рэспублікай Беларусь кіраўнік яе дэлегацыі быў абмежаваны ва ўдзеле ў мерапрыемствах саміту. «Гэтыя дзеяньні зьяўляюцца грубым парушэньнем базавых прынцыпаў Усходняга партнэрства», - гаворыцца ў заяве.

"Беларусь актыўна працавала ў інтарэсах падрыхтоўкі саміту і мела намер удзельнічаць у яго мерапрыемствах. Аднак у гэтых умовах удзел становіцца немагчымым: партнэрства ня можа быць заснавана на дыскрымінацыі".

МЗС таксама папярэджвае: «Рашэньні саміту, якія закранаюць інтарэсы Рэспублікі Беларусь і прынятыя без прамой згоды нашай краіны, будуць нелегітымныя».

29-30 верасьня ў Варшаве праходзіць саміт краінаў "Усходняга
Паводле нашага карэспандэнта ў Варшаве, польскі бок даў зразумець спадару Гайсёнку, што ягоны ўдзел у пятнічным пленарным паседжаньні саміт непажаданы з увагі на ягоны нізкі статус.

партнэрства" Эўразьвязу. На яго запрошаныя кіраўнікі Ўкраіны, Малдовы, Грузіі, Азэрбайджану, Армэніі. Афіцыйную Беларусь прадстаўляў амбасадар Віктар Гайсёнак. Сёньня ён не зьявіўся на паседжаньні. Паводле нашага карэспандэнта ў Варшаве, польскі бок даў зразумець спадару Гайсёнку, што ягоны ўдзел у пятнічным пленарным паседжаньні саміт непажаданы з увагі на ягоны нізкі статус.

У Варшаве таксама знаходзіцца дэлегацыя беларускай апазыцыі, якая праводзяць сустрэчы з эўрапейскімі палітыкамі.

Польшча як дзейны старшыня Эўразьвязу і арганізатар саміту запрасіла зь Менску міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава, адзінага высокапастаўленага беларускага чыноўніка, які ня ўнесены ў эўрапейскі "чорны сьпіс" неўязных. Аляксандра Лукашэнку на Варшаўскім саміце ніхто пабачыць не захацеў. Але не паехаў у польскую сталіцу і міністар Мартынаў.

"Усходняе партнэрства" — ініцыятыва Эўразьвязу, накіраваная на шэсьць краінаў Усходняй Эўропы і Паўднёвага Каўказу: Армэнію, Азэрбайджан, Беларусь, Грузію, Малдову і Ўкраіну.

"Усходняе партнэрства" было заснавана 27 краінамі-сябрамі ЭЗ і шасьцю краінамі-партнэрамі на саміце ў Празе (Чэхія) 7 траўня 2009 году. Ініцыятыва накіраваная на ўмацаваньне адносін паміж ЭЗ і ягонымі ўсходнімі суседзямі праз паглыбленьне палітычнага супрацоўніцтва і эканамічнай інтэграцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG