Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палажанка выйшла з турмы на Акрэсьціна


Мікіта Ліхавід сустракае Насту Палажанку пасьля 11-суткавага арышту

Мікіта Ліхавід сустракае Насту Палажанку пасьля 11-суткавага арышту

30 верасьня на волю з турмы на вуліцы Акрэсьціна выйшла намесьніца кіраўніка "Маладога фронту" Наста Палажанка.

19 верасьня Насту Палажанку арыштавалі на 11 сутак.

Яе затрымалі разам з былым палітвязьнем Уладзімерам Яроменкам, калі яны меліся вывесіць у Менску нацыянальныя сьцягі.

Палажанку і Яроменка зьвінавацілі ў парушэньні парадку правядзеньня і арганізацыі масавага мерапрыемства.

Сваю акцыю чальцы "Маладога фронту" прымеркавалі да 20-й гадавіны абвяшчэньня "Пагоні" і бел-чырвона-белага сьцяга дзяржаўнымі сымбалямі Беларусі.

Уладзімера Яроменку пакаралі 12 суткамі арышту. На волю ён выйдзе 1 кастрычніка.

Наста Палажанка была асуджаная за падзеі 19 сьнежня на 1 год пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 1 год.

Уладзімер Яроменак па справе аб падзеях на Плошчы атрымаў 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Быў вызвалены 13 жніўня.


Былы вязень Андрэй Бандарэнка таксама прыйшоў сустрэць Насту




Наста Палажанка і Алена Ліхавід


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG