Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель турбуецца станам правоў чалавека ў Беларусі


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заклапочаная сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Пра гэта яна заявіла на сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі і сваякамі палітвязьняў ў Варшаве.

"Гэта была вялікая, дыхтоўная сустрэча, якая замест заплянаваных 25 хвілінаў доўжылася паўтары гадзіны. Адно гэта гаворыць пра цікавасьць канцлера да сытуацыі ў Беларусі", - заявіў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ў інтэрвію БелаПАН.

Кіраўніца нямецкага ўраду, паведаміў ён, вельмі цікавілася стратэгіяй трох крокаў, якую выказала беларуская дэлегацыя: вызваленьне і рэабілітацыя палітвязьняў - свабодныя выбары - фінансавая дапамога краіне.

"Мэркель падкрэсьліла, што яна жанчына практычная і ўсе пытаньні абмяркоўвае канкрэтна», - сказаў Лябедзька. - "Яна падрабязна цікавілася сытуацыяй у Беларусі, давала свае ацэнкі".

У сустрэчы ўдзельнічалі:

  • былы кандыдат на прэзыдэнта, лідэр кампаніі "Гавары праўду" Ўладзімер Някляеў;
  • кіраўнік партыі "Справядлівы сьвет" Сяргей Калякін;
  • былы кандыдат на прэзыдэнта, сузаснавальнік стваранай партыі БХД Віталь Рымашэўскі;
  • Ірына Багданава, сястра зьняволенага былога кандыдата на прэзыдэнты Андрэя Саньнікава;
  • Марына Адамовіч, грамадзянская жонка зьняволенага былога кандыдата на прэзыдэнты Міколы Статкевіча;
  • былы кандыдат на прэзыдэнта, палітуцякач Аляксей Міхалевіч.
XS
SM
MD
LG